Праваслаўныя сёння ўступілі ў Вялікі пост

11 марта 2019

Ён самы строгі і доўгі з усіх шматдзённых у царкоўным календары. Гэта час для пакаяння, ачышчэння ад грахоў, праходжання  выпрабаванняў, абмежавання ў ежы, пітве і забавах. Вялікі пост прадоўжыцца 48 дзён і завершыцца святкаваннем Вялікадня, які сёлета праваслаўныя адзначаць 28 красавіка.