Праваслаўныя сёння адзначаюць Ушэсце

17 мая 2018

Праваслаўныя сёння адзначаюць адно з галоўных свят. Ушэсце - саракавы дзень пасля Вялікадня. Для вернікаў гэта дзень радасці.

У народзе на Узнясенне частуюць выпечкай і блінамі. А калі надвор'е ў гэты дзень сонечнае, значыць восень будзе цёплай.