Праваслаўныя сёння адзначаюць Ушэсце

17 мая 2018

Праваслаўныя сёння адзначаюць адно з галоўных свят. Ушэсце - гэта саракавы дзень пасля Вялікадня. Для вернікаў гэта дзень радасці.

Протаіерэй Яўген Грамыка, кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы: "У гэты дзень мы ўспамінаем, як Гасподзь сабраў сваіх вучняў на гары Eлеонскай, сказаў ім, каб яны ішлі прапаведваць, а сам, як напісана ў Евангеллі, адступіўшы ад іх на некалькі крокаў, пачаў паднімацца ў неба. Гэта свята для нас важнае, таму што мы разумеем, што тым самым Ісус узняў нашую чалавечую душу да Бога, і зараз мы маем наш шлях да Бога".

У народзе на Ушэсце частуюць выпечкай і блінамі. А калі ў гэты дзень было сонечнае надвор’е, то, значыць, восень будзе цёплай.