Праваслаўныя сёння адзначаюць Вадохрышча

19 января 2016

Праваслаўныя сёння адзначаюць адно з самых вялікіх у царкоўным календары святаў - Вадохрышча. У гэты дзень вернікі ўспамінаюць хрышчэнне Хрыста ў рацэ Іардан, з якога пачалося яго служэнне чалавецтву. Свята таксама называюць Богаяўленнем, бо ў той момант Бог з'явіўся ў трох іпастасях - Айца, Сына і Святога Духу.

Вадохрышча - свята святой вады. Лічыцца, што асвячоная вада змывае грахі, назапашаныя за год, вылечвае душу і цела. Таму людзі спяшаюцца па яе ў храмы, а смельчакі ачышчаюцца ад грахоў, акунаючыся ў палонкі.