Праваслаўныя сёння адзначаюць Дзень сям'і, кахання і вернасці

8 июля 2013

У Гродне сотні вернікаў наведалі Свята-Нараджэння-Багародзічны жаночы манастыр, дзе захоўваецца абраз святых Пятра і Фяўронні - апекуноў сям'і. Святыня з іх мошчамі знаходзіцца ў гродзенскім манастыры як дарунак Свята-Траецкага Мурамскага манастыра. Абраз традыцыйна выносяць з храма, каб кожны ахвотнік мог папрасіць благаславення.


Шлюб святых Пятра і Фяўронні лічыцца ўзорам хрысціянскага шлюбу. Святыя муж і жонка ўславіліся пабожнасцю і міласэрнасцю. Яны памёрлі ў адзін дзень і гадзіну, кожны ў сваёй келлі. У Гродне прыкласціся да абраза мурамскіх святых можна будзе сёння да самага вечара.