Праваслаўныя адзначаюць Узвіжанне Сумленнага і Жыватворнага Крыжа Гасподня

27 сентября 2020
Сёння ў праваслаўных адно з 12 галоўных свят: царква адзначае  Узвіжанне Сумленнага і Жыватворнага Крыжа Гасподня. Ва ўсіх храмах краіны праходзяць урачыстыя набажэнствы. Напярэдадні ў Свята-Духавы кафедральны сабор сталіцы  прыбыла духоўная рэліквія - Тураўскі крыж. Святыня адноўлена  па прыкладзе крыжа Ефрасінні Полацкай і па даручэнні кіраўніка беларускай дзяржавы. У гонар святыні  і напярэдадні свята  службу правёў і ўсіх вернікаў крыжам блаславіў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі  Веніямін.