Праваслаўныя адзначаюць Успенне Прасвятой Багародзіцы

28 августа 2017

Праваслаўныя сёння адзначаюць адно з галоўных свят - Успенне Прасвятой Багародзіцы. Яно прысвечана смерці Дзевы Марыі і цудоўнай сустрэчы ў Іерусаліме 12 апосталаў, якія пахавалі маці свайго настаўніка. Ва ўсіх храмах ідуць урачыстыя службы. Свята завяршае жнівеньскі двухтыднёвы Успенскі пост. Дарэчы, паводле народных прымет, пасля Успення пачынаецца бабіна лета, якое падоўжыцца ўвесь верасень. А людзі пачынаюць збіраць грыбы і арэхі.