Праваслаўныя адзначаюць Праабражэнне Гасподняе

19 августа 2017

Сёння праваслаўныя адзначаюць Праабражэнне Гасподняе - адно з 12 найважнейшых святаў у царкоўным календары. Гэта дзень, у які, паводле Евангелля, Ісус Хрыстос разам з вучнямі падняўся на гару Фавор і прадэманстраваў сваю боскую сутнасць. У народзе гэтае свята вядомае як Яблычны Спас. Свята садоў і новага ўраджаю пладоў. Сёння ў цэрквах асвячаюць яблыкі, грушы, вінаград. У храмах праходзяць святочныя літургіі. Нягледзячы на тое, што Спас прыпадае на Успенскі пост, дазваляецца паслабленне ў ежы: можна ўжываць рыбу, раслінны алей і віно. З Яблычнага Спасу пачынаюцца праводзіны лета.