Праваслаўныя адзначаюць Пакроў Прасвятой Багародзіцы

14 октября 2017

Урачыстыя службы праходзяць ва ўсіх храмах і манастырах. Здаўна да гэтага царкоўнага свята сканчалі ўсе палявыя работы і пачыналі восеньскі вясельны сезон, а таксама вызначалі, якой будзе зіма. У гэты дзень нярэдка выпадае першы снег.

Дарэчы, менавіта гэтаму праваслаўнаму святу ў Беларусі прысвечаны Дзень маці.