Праваахоўнікі затрымалі групу тэлефонных ашуканцаў

23 апреля 2021

У Беларусі ліквідавана сапраўдная імперыя тэлефонных ашуканцаў. Следчы камітэт распавёў падрабязнасці затрымання групы аферыстаў.  Па маштабе і аб'ёме ўчыненых злачынстваў  гэта беспрэцэдэнтная справа.  Урон ад чорнага кол-цэнтра  перавышае мільён рублёў.  Сярод выяўленых удзельнікаў групы 23 чалавекі. Усе яны жыхары нашай краіны. 15 з іх узятыя пад варту. Фігуранты куплялі базы з тэлефонамі і імёнамі ахвяр, тэлефанавалі ім, прадстаўляючыся работнікамі банка. У працэсе зносін даведваліся даныя карты, а пасля  выкрадалі грошы.

Выявіць і затрымаць такія групы даволі складана. Штогод праваахоўнікі фіксуюць рост злачынстваў у сферы інтэрнэт-махлярства. За год такіх фактаў па краіне стала больш удвая.