Праваахоўнікі сталіцы вырашылі навесці парадак на рабочых месцах

16 ноября 2013

У апошнія дні восені праваахоўнікі сталіцы вырашылі навесці парадак на рабочых месцах і тэрыторыях побач. Штогод міліцыянеры дапамагаюць і сваім падапечным. Гэтым разам рабочы дзень правялі ў кадэцкім вучылішчы.


Падчас суботніка праваахоўнікі пагутарылі з выхаванцамі вучылішча, распавялі пра спецыфіку прафесіі. А кадэты падзяліліся сваімі планамі на будучыню. Як высветлілася, для многіх з іх яна звязаная з паступленнем у навучальныя ўстановы сілавых ведамстваў.