Праваахоўнікі не паспяваюць выпісваць штрафы

5 августа 2014

21 чалавек загінуў з пачатку года на рэках і азёрах Мінскай вобласці. Віной ў пераважнай большасці - алкаголь, упэўненыя ў міліцыі. Праваахоўнікі не паспяваюць выпісваць штрафы тым, хто выпівае на пляжы. З мая па жнівень за алкагольную весялосць давялося заплаціць тромстам жыхарам сталіцы і вобласці. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягваюцца толькі тыя, хто праігнараваў патрабаванні супрацоўнікаў МУС.


Варта адзначыць, што вартавыя парадку маюць права складаць пратакол і выпісваць штраф прама на беразе. Але пакаранне рублём не дапамагае пазбегнуць смерцяў. Да міліцыянераў адпачывальнікі ставяцца з недаверам. Для многіх праваахоўнікі паблізу - падстава для турботы, а не гарантыя бяспекі.


Віталь Казлоў, намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС па Мінскай вобласці: Вельмі шмат пытанняў узнікае па лініі ДАІ. Некаторыя несвядомыя грамадзяне ігнаруюць правілы дарожнага руху. Пакідаюць ТС па шляху руху да зон адпачынку, кідаючы іх, што вядзе ў будучыні да заторавых сітуацый. Заязджаюць на зялёныя зоны. Некаторыя прымудраюцца заехаць на ТС непасрэдна на пляж, пакідаюць транспарт на веладарожках, што перашккаджае адпачынку астатніх грамадзян.


Праца людзей у пагонах можа быць больш эфектыўнай. У гэтыя выхадныя міліцыянеры сталі працаваць разам з інспекцыяй па маламерных судах. Прадстаўнікі двух ведамстваў патрулявалі на катары Заслаўскае вадасховішча. Мабыць, сумесная дзейнасць зможа даць патрэбны вынік? Эксперымент прадоўжыцца да канца купальнага сезона.