Праваахоўнікі пачалі работу з дармаедамі

6 ноября 2014

Прывучыць працаваць і навучыць плаціць па рахунках. Праваахоўнікі, якія актывізавалі працу з так званымі дармаедамі, лічаць, што гэта рэальна. Прывесці да розуму чалавека, у тым ліку і словам, сёння спрабуюць на саветах прафілактыкі. Адно з такіх пасяджэнняў напярэдадні прайшло на базе 37-й сталічнай гімназіі. Прама на месцы спецыялісты далі парады, як атрымаць працу. Па іх словах, стаць супрацоўнікам арганізацыі могуць нават тыя, у каго няма спецыяльнасці. Для гэтага ў цэнтры занятасці працуюць спецыяльныя курсы. Толькі часта жадання вучыцца няма ў саміх беспрацоўных.


Зрэшты, нават тым, хто на сустрэчу не прыйшоў, пагутарыць з праваахоўнікамі ўсё ж давядзецца. Падчас рэйдаў інспектары прыйдуць да неплацельшчыкаў і правядуць кансультацыю дома.