Праваахоўнікі пачалі віншаваць лепшых у прафесіі

2 марта 2015

Перад Днём міліцыі праваахоўнікі пачалі віншаваць лепшых у прафесіі. Учора ўшаноўвалі саветніка міністра, старшыню міліцэйскай ветэранскай арганізацыі, генерал-лейтэнанта ў адстаўцы Віктара Піскарова. Чалавек-легенда - так яго завуць калегі - Віктар Аляксеевіч вось ужо 70 гадоў адданы сваёй прафесіі. Рэкордных 12 гадоў ён узначальваў сталічную міліцыю, быў Міністрам унутраных спраў БССР і натхняў сваім прыкладам кожнага. Яго мудрасць і вопыт і зараз дапамагаюць прымаць найважнейшыя і, галоўнае, правільныя рашэнні.

І гэта зусім не апошнія словы падзякі ў адрас ветэранаў і заслужаных калегаў. Да 4 сакавіка - Дня міліцыі - трэба паспець павіншаваць усіх, хто застаецца верным сваёй справе, аддае сябе працы і робіць гэта на самым высокім узроўні.