Для абароны ўнутранага рынку і свайго пакупніка ўрад Беларусі аднавіў забарону на вываз пшанічнай мукі і грэчкі за межы краіны. Гэта датычыцца экспартных паставак нашых прадпрыемстваў за межы рынку ЕАЭС. Мера будзе дзейнічаць тры месяцы. Дэфіцыту гэтых тавараў няма, наадварот, у кожнай гандлёвай сетцы прапанаваны шырокі асартымент ад розных вытворцаў. І такі выбар трэба захаваць.
Раней такая ж забарона на вываз мукі і грэчкі ўводзілася неаднаразова. Дзеянне папярэдняй пастановы завяршылася два тыдні таму.













