Урад зацвердзіў катэгорыі бюджэтнікаў з першачарговым правам на атрыманне арэнднага жылля

13 июня 2020
Гэта работнікі культуры, трэнеры-выкладчыкі па спорце, а таксама медыцынскія, педагагічныя і творчыя працаўнікі, якія заключылі кантракт тэрмінам на 5 гадоў, у выпадку пацверджання патрэбнасці ў спецыялісце на месцах. Дакумент таксама датычыцца медыцынскіх і педагагічных работнікаў устаноў сацыяльнага абслугоўвання, арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць паліятыўную меддапамогу ў стацыянарных умовах.

Нагадаем, Кіраўнік дзяржавы на нядаўняй нарадзе паставіў ураду задачу больш актыўна будаваць арэнднае жыллё для працаўнікоў сацыяльнай сферы. На сённяшні дзень больш чым з 49 тысяч работнікаў сацыяльнай сферы, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, жаданне атрымаць жыллё ў арэнду выявілі каля 5 тысяч чалавек.