Урад ацаніў працу эканомікі за 4 месяцы

18 мая 2021

Сёння ўрад падвёў вынікі працы эканомікі за 4 месяцы. Так, забяспечана збалансаванасць эканомікі, адзначаецца пэўная стабільнасць на валютным рынку, расце экспарт тавараў і паслуг. ВУП плюс 2,5 %. Найлепш сябе адчувае прамысловасць, у яе прыбаўка на 11 %. Аднаўляюцца пацярпелыя з-за пандэміі аптовы тавараабарот і грамадскае харчаванне. Рэальны сектар пачынае падлічваць прыбытак. Замест страты 5 мільярдаў рублёў па квартале за 4 месяцы прыбытак больш за 3 мільярды 300 мільёнаў.

Запасы на складах змяншаюцца. Сальда знешняга гандлю станоўчае - амаль 830 мільёнаў долараў. Гэта рэкордны паказчык за апошнія 10 гадоў.