Урад будзе штомесяц кантраляваць засяленне грамадзян у шматкватэрныя дамы

23 сентября 2014
Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Кручанаў. Пры гэтым атрымаць ключы ад пабудаваных кватэр на працягу месяца змогуць грамадзяне, якія поўнасцю разлічыліся з заказчыкам за выкананыя работы. Нагадаем, працэс паскарэння і ўпарадкавання засялення выкліканы неарганізаванай работай шэрагу забудоўшчыкаў па своечасовым уводзе жылля ў эксплуатацыю і па яго здачы.

Аляксандр Кручанаў, першы намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі: У першую чаргу выйграюць грамадзяне. І будаўнікі выйграюць. Не трэба трымаць пабудаванае жыллё. Штомесяц да 15-га чысла інфармацыя сцякаецца ў Савет Міністраў, і ў выпадку з'яўлення нейкіх момантаў, звязаных з затрымкай здачы, гэта будзе разгледжана з усімі вынікаючымі наступствамі. Кантроль тут будзе.

Персанальную адказнасць за рэалізацыю гэтага даручэння нясуць старшыні аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама.