Урад Беларусі разгледзеў канцэпцыю Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016 - 2020 гады

10 марта 2015

Яе распрацоўка вялася ў адпаведнасці з законам аб дзяржаўным прагназаванні. Канчатковай мэтай з'яўляецца павышэнне якасці жыцця. Стаўку робяць на інавацыі і чалавечы патэнцыял.

На думку Андрэя Кабякова, у будучай пяцігодцы неабходна больш працаваць над развіццём сферы паслуг, ствараць новыя рынкавыя навукаёмістыя віды паслуг з высокім дабаўленым коштам - адукацыйныя, медыцынскія, кансалтынгавыя, інфармацыйныя. Агучаныя сёння прапановы прынятыя да ўвагі і будуць улічаныя падчас дапрацоўкі канцэпцыі.