Адным са слупоў суверэнітэту і незалежнасці з'яўляецца працуючая эканоміка. Незалежна ад пандэмійных або санкцыйных абмежаванняў. Незалежна ад таго, падабаецца гэта камусьці альбо не.
Сёння ўрад падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 4 месяцы. Усе сацыяльныя абавязацельствы выкананыя ў поўным аб'ёме, паступова павялічваюцца прыбыткі. Забяспечана збалансаванасць эканомікі, адзначаецца і пэўная стабільнасць на валютным рынку, расце экспарт тавараў і паслуг, умацоўваецца курс беларускага рубля. Прамысловасць працуе не на склад, запасы ў нас зараз самыя нізкія за апошні час. Але ёсць пэўныя пытанні з блокам будаўніцтва і прыцягненнем інвестыцый.
Трэба пераглядаць падыходы з цэнавым рэгуляваннем. Падрабязней аб развіцці ў лічбах - Святлана Лук'янюк.
Урад Беларусі падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 4 месяцы
18 мая 2021













