"Правільнае лета" - гучна прэзентавалі ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня"

1 июня 2023

"Правільнае лета" гучна прэзентавалі сёння ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня"! Тут далі ўрачысты старт летняй аздараўленчай кампаніі - 2023. У Міжнародны дзень абароны дзяцей арганізавалі вялікае свята з музычным чэленджам, пазнавальнымі гульнямі, інтэрактыўнымі тэматычнымі пляцоўкамі. "Крэатыўнае лета", "Спартыўнае", "Бяспечнае", "Танцавальнае", "Беларускае". На кожнай лакацыі карысная інфармацыя і прапановы па арганізацыі цімбілдынгу. Цэнтр прыме за лета 5 змен. Адпачнуць тут не толькі дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі, а і з-за мяжы. На першую змену на канікулы прыехалі дзеці з Сірыі.