Правілы для будаўнічага бізнесу становяцца больш простымі

10 января 2018

Спрашчэнне працэдуры закупаў і правядзення экспертызы, мінімум атэстацый і капрамонт без спецыяльнага дазволу. Правілы для будаўнічага бізнесу становяцца больш простымі дзякуючы Дэкрэту №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", падпісанаму ў канцы мінулага года.

Якія навіны нясе лібералізацыйны пакет, сёння паведаміў намеснік міністра Мінбудархітэктуры. Падчас работы прамой лініі прадстаўнікі бізнесу прасілі ўдакладніць нюансы па атэстацыі. Так, ведамства плануе на 20% скараціць пералік прац, для выканання якіх раней яна была абавязковая. Шмат пытанняў было і па капрамонце.

Дзмітрый Семянкевіч, намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі:

"Мы павялічваем адказнасць самога ўласніка аб'екта нерухомасці. Калі не жадаеш нікога падмануць, збіраешся зрабіць капітальны рамонт, у цябе спрошчаная працэдура. Калі вырашыў усіх падмануць, зрабіў невядома які праект, то на стадыі экспертызы, кантролю Дзяржбуднагляду твая дзейнасць будзе спыненая. Магчыма, будзеш аштрафаваны за самавольнае ўзвядзенне, і далей па ўсёй працэдуры. Тут адказнасць суб'екта, які прымае рашэнне".

Летась ведамства ўнесла шэраг змяненняў, якія дазволілі спрасціць працу будаўнікоў і праектыроўшчыкаў і стварыць умовы для фундатараў. Лібералізаваць галіну закліканы і Будаўнічы кодэкс. Зараз яго распрацоўваюць у міністэрстве і на працягу двух гадоў унясуць у парламент.