Правілы бяспекі. Асаблівая ўвага - самаадчуванню пасля вяртання з Кітая

30 января 2020
Часова ўстрымацца ад паездак у Кітай раней рэкамендавала і Міністэрства спорту і турызму Беларусі. Тым жа турыстам, якія прыбылі ў Кітайскую Народную Рэспубліку, неабходна выконваць меры засцярогі - а менавіта: пазбягаць наведвання рынкаў морапрадуктаў, жывой птушкі і жывёл, ферм, а таксама кантактаў з жывёлінамі. Устрымацца ад цесных кантактаў з людзьмі з сімптомамі вострых рэспіраторных інфекцый. І знаходзіцца на сувязі з прадстаўнікамі турыстычнай кампаніі. 

Асабліва ўважліва варта паставіцца да свайго стану пасля вяртання дамоў. На працягу двух тыдняў пасля прыбыцця па магчымасці мінімізаваць кантакты з навакольнымі, не наведваць масавых мерапрыемстваў і сачыць за змяненнямі ў стане здароўя.

Усе турыстычныя аб'екты Пекіна зачыненыя для наведвання


І сёння стала вядома, што замежныя грамадзяне могуць выехаць з кітайскай правінцыі Хубэй пасля 14-дзённага каранціну і з дазволу мясцовых улад. За сітуацыяй сочыць мая калега Таццяна Нікіціна (відэа). І перадае з Пекіна.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя