Правілы бяспечнага адпачынку ля вады нагадваюць ратавальнікі

23 июня 2023

У гарачае надвор'е ратавальнікі нагадваюць пра бяспечны адпачынак ля вады. У першую чаргу варта пазбягаць знаходжання на сонцы ў пік актыўнасці: з 12 да 16 гадзін. Абавязкова выкарыстоўваць галаўныя ўборы.

Пасля працяглага знаходжання на спякоце не варта адразу ныраць у ваду, каб пазбегнуць пераахаладжэння. Таксама забаронена заплываць за буйкі і набліжацца да лодак.

Для купання варта выбіраць спецыяльна абсталяваныя пляжы. Такіх у Мінску 20. Штодня там дзяжураць ратавальнікі, усталяваны кабінкі для пераадзявання, падстрэшкі, лаўкі, дзіцячыя пляцоўкі. Створаны ўсе ўмовы для камфортнага і бяспечнага адпачынку.