Праўда аб журавінах. Калі дайсці да ягаднай паляны ў глушы - за 2 тыдні можна зарабіць на новы аўтамабіль

20 октября 2019

Пакуль хтосьці тоне ў крымінальнай багне, іншыя  зарабляюць абсалютна легальна ў беларускіх балотах на зборы ягад. Напрыклад, за сезон 2016 года  ў Ганцавіцкім  раёне паляўнічыя за журавінамі зарабілі мільён долараў. 

У Столінскім, з яго знакамітымі Альманскімі балотамі, калі зможаш дайсці да ягаднай паляны ў самай глушы, то за два тыдні можна зарабіць на новы аўтамабіль. Сезон нарыхтоўкі журавін у Беларусі ў разгары. 

Праца не з лёгкіх - наша здымачная група ў гэтым упэўнілася асабіста. І правяла сваё расследаванне. 

Чаму каштоўнасць беларускіх журавін сёлета недаацанілі, а галоўнай канкурэнткай апынулася амерыканская,  раскажа Ксенія Лебедзева.