Амаль адсутнічаюць заснаваныя на дакладных фактах скаргі аб парушэнні выбарчага працэсу

11 сентября 2016

Варта адзначыць, што цяперашняя кампанія адрозніваецца тым, што амаль адсутнічаюць сур'ёзныя і заснаваныя на дакладных фактах скаргі аб парушэнні выбарчага працэсу. Тым не менш учора некаторыя СМІ распаўсюдзілі інфармацыю аб факце нібы масавага ўкіду бюлетэняў ва урну на сталічным выбарчым участку №625 па Каліноўскай выбарчай акрузе ў Мінску. Згодна з паведамленнямі некаторых СМІ, інцыдэнт зафіксаваў адзін з унутраных назіральнікаў. Адпаведная скарга тут жа была разгледжаная акруговай камісіяй.

Сёння мы атрымалі інфармацыю, што па гэтым факце пракуратурай і МУС праводзіцца праверка аб слушнасці пададзенай скаргі. Праваахоўнікі не выключаюць магчымасці ўзбуджэння крымінальнай справы па заведама лжывым паведамленні.