Заўтра на тэрыторыі краіны прагназуецца магнітная бура. Будзьце, калі ласка, уважлівыя да свайго самаадчування!
Некалькі народных прыкмет: "Калі на ліпе з'явілася пажоўклае лісце - восень будзе ранняй. А халодная раніца прадвяшчае раннюю і халодную зіму".
Інфармацыя з гісторыя метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская - у 1979 годзе - крыху больш за два з паловай градусы цяпла. А самы цёплы дзень у 2010-м - у Гомелі тэрмометры паказалі амаль плюс 39 градусаў.













