"Пра надвор’е" - народная прыкмета: калі 29 сакавіка цёпла, то і вясна будзе цёплай

28 марта 2023

29 сакавіка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.

Некалькі народных прыкмет: калі ў гэты дзень цёпла, то і вясна будзе цёплай; сонца прабіваецца скрозь цёмныя хмары - хутка пойдзе дождж; аблокі плывуць хутка і высока - чакай добрага надвор'я.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1952 годзе - больш за 21 градус марозу, а самы цёплы дзень у 2007-м - у Жлобіне тэрмометры паказалі амаль 20 градусаў цяпла.