Заўтра магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
І некалькі народных прыкметы пра надвор’е: авёс зазелянеў другі раз - да сырога надвор'я. Багатая раса на схіле цёплага дня кажа аб яснай заўтрашняй раніцы. Чырвонае неба падчас узыходу прадвяшчае моцны дождж з ветрам.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 1999 годзе - менш за 2 градусы цяпла. А самы цёплы дзень у 2007-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі амаль плюс 38 градусаў.













