Пра надвор’е: магнітных бур не прагназуецца

6 мая 2023

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

7 мая ў народным календары Алісей. Казалі: "Прыйшоў Алісей - авёс пасей". Можна пачынаць і пасадку бульбы. Існавала на гэты дзень і вось такая прыкмета: з Алісея, быццам бы, абавязкова бывае яшчэ не менш як 12 маразоў.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Оршы ў 2014 годзе - амаль 4 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Жыткавічах у 1969-м - больш за 30 з паловай градусаў цяпла.