Пра надвор’е: магнітная бура не прагназуецца

22 июля 2023

Заўтра магнітная бура на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет: жабы па беразе скачуць - прыкмета таго, што будзе добрае надвор'е. Уначы пачалася навальніца - таксама да добрага надвор'я.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Ваўкавыску ў 1951 годзе - крыху больш за 3 градусы цяпла, а самы цёплы дзень у 2010 - у Жлобiне тэрмометры паказалi больш за 36 градусаў.