26 кастрычніка магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
Некалькі народных прыкмет: калі неба на світанку шэрае, без яркіх чырвоных тонаў - чакай добрага надвор'я; неба цёмна-сіняе, здаецца высокім - на дождж; удзень і ўначы тэмпература паветра амаль не змяняецца - чакай зацяжное пахмурнае надвор'е.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палескай у 1988 годзе - 12 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2004-м - у Брагіне тэрмометры паказалі 20,5 градуса цяпла.













