Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон слабаўзбураны.
Некалькі народных прыкмет: цёплае надвор'е - жыта ўродзіцца. Калі ў гэты дзень гром доўга грыміць - непагадзь надоўга, а калі ён пераходзіць з месца на месца - будзе град і холад.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Езярышчы ў 2000 годзе - крыху больш за 1,5 градуса цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 2002-м – 33,5 градуса вышэй за нуль.













