9 чэрвеня магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
Некалькі народных прыкмет: калі ўдзень з'яўляюцца асобныя аблокі, а пад вечар яны знікаюць - чакайце яснага і сухога надвор'я; раніцай выпала багатая раса - будзе ясны дзень.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Горках у 1941 годзе - 0,1 градуса марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Шаркаўшчыне ў 1999-м - больш за 33 градусы цяпла.













