"Пра надвор’е" - 4 лістапада, у праваслаўным календары святкаванне Казанскага абраза Божай Маці

3 ноября 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - слабаўзбураны...

4 лістапада, у праваслаўным календары святкаванне Казанскага абраза Божай Маці. У народным календары Казанская, на гэты дзень існуюць  вось такія назіранні: "Да Казанскай не зіма, а пасля не восень: з ранку дождж, з вечара снег". Ці вось такое: "Што Казанская пакажа - тое і зіма скажа". А яшчэ прыкмячалі: "Калі неба зацягне дажджом, то і зіма ўслед за дажджом прыйдзе".

Iнфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Гродне ў 1979 годзе больш за 17 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2019 - у Жыткавічах тэрмометры паказалі 18 з паловай градусаў цяпла…