Пра надвор’е - 30 красавіка ў народным календары Зосім

29 апреля 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  ад узбуранага да слабаўзбуранага.

30 красавіка ў народным календары Зосім. У гэты дзень прыкмячалі: калі пчолы садзяцца на вішню, то ягад будзе шмат, а калі не  - ураджаю не чакай. Калі пасля дажджу рэха глухое - непагадзь працягнецца.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Магілёве ў 1961 годзе - больш за 5 з паловай градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Івацэвічах у 2012  - звыш 30 градусаў цяпла.