30 мая 2023

31 мая магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

31 мая ў народным календары Фядот. Казалі: "Прыйшоў Фядот - зямля бярэцца за свой род". Заўважалі, што калі прыходзіць Фядот, разгортваецца апошні дубовы лісток. Таксама прыкмячалі: дуб зазелянеў раней, чым ясень, - чакай сухое лета; уначы падзьмуў паўднёвы вецер пры бясхмарным небе - раніцай магчымыя замаразкі.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палескай у 1990 годзе - больш за 2 градусы марозу, а самы цёплы дзень - у 2005-м, тады ў Лельчыцах тэрмометры паказалі 32,5 градуса цяпла.