30 мая магнітных бур на тэрыторыі Беларусі не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны.
У народным календары ў гэты дзень Еўдакія. Прыкмячалi: калі месяц народзіцца на дажджлівую Еўдакію, мокрае будзе лета, а калі да таго ж дзьме паўночны вецер - лета будзе яшчэ і халоднае. Якая Еўдакія, такое і лета чакаецца.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1990 годзе - 3 градусы марозу, а самы цёплы дзень у 1979 - у Бярэзінскім запаведніку тэрмометры паказалі амаль 33 градусы цяпла.













