27 июля 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі вызначалі цёплыя, няўстойлівыя і вільготныя паветраныя масы. У асобных раёнах краіны адзначаліся навальніцы. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. І некалькі народных прыкмет: "Лівень з раніцы - да яркага сонца. Вячэрні туман - на наступны дзень пойдзе дождж". Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Докшыцах у 2006 годзе - каля 5 градусаў цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў 2012 годзе ў Брэсце - амаль 35 градусаў з плюсам.