26 января 2021
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад спакойнага да слабаўзбуранага.

І некалькі народных прыкмет: іней на дрэвах - да пацяплення. Снегапад у гэты дзень - да адлігі. Ярка мігацяць зоркі - да моцных маразоў.

Зараз пра надвор'е на найбліжэйшы час, але спачатку інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Езярышчы ў 2010 годзе – амаль 33 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1983 – 10 градусаў цяпла.