Пра надвор’е - 25 чэрвеня ў народным календары Пётр i Анапрэй

24 июня 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон  ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

25 чэрвеня ў народным календары пазначаны два прысвяткі - Пётр i Анапрэй. Паводле народных прыкмет, у гэты дзень сонца скарачае свой ход, робіць паварот. Казалі: “З Пятра Паварота сонца пайшло на зіму, а лета на спякоту”. У гэты дзень заўсёды пачыналася сяўба грэчкі. Казалі: “Хто на Нупрэя пасее грэч, той будзе бліны печ”.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Васілевічах у 1910 годзе – менш за 2 з паловай градусы цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брагiне ў 1957 – звыш 33 градусаў цяпла.