24 июля 2019

Сёння надвор'е на тэрыторыі Беларусі ў асноўным вызначала вобласць паніжанага атмасфернага ціску, па паўднёвым усходзе адчувалася ўздзеянне франтальнага падзелу. У асобных раёнах краіны прайшлі навальнiцы. Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага. У народным календары заўтра два прысвяткі - Прокл і каталіцкі Якуб. Казалі: "На Якуба грэе люба". Існавалі і прыкметы пра надвор’е: "Які Якуб да паўдня, такая да снежня зіма. Калі раніцай моцная раса і туман - астатак лета будзе сухім і гарачым. Начная раса не прасыхае - да навальніцы". Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была на станцыі Палеская ў 1979 годзе - каля 4 градусаў цяпла, а самы цёплы дзень быў у 1960 - у Гомелі тэрмометры падняліся да 36 градусаў цяпла.