Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага.
23 кастрычніка ў некаторых усходніх раёнах Беларусі адзначаецца Яўлампій і Яўлампія. Прыкмячалі: калі на Лампею рогі Месяца глядзяць на поўнач - хутка пачнецца зіма і снег ляжа на сухую зямлю, калі ж рогі на поўдзень глядзяць - хуткай зімы не чакай.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 23 кастрычніка. Самая нізкая начная тэмпература паветра была на станцыі Палескай у 1988 годзе - амаль 12 градусаў марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Лельчыцах у 1989-м - больш за 22 з паловай градусы цяпла.













