23 ноября 2019
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.
Геамагнітны фон  слабаўзбураны. 24 лістапада ў народным календары Хвёдар Студзянец. Калі на Хвёдара цёпла - уся зіма будзе цёплай, калі халодны дзень выдасца - быць зіме сцюдзёнай. Кароткія адлігі ў гэты дзень - позняе лета.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў на 24 лістапада: самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Касцюковічах у 1998 годзе - амаль 24 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Брэсце ў 1980 - больш за 13 градусаў цяпла.