21 ноября 2022

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад слабаўзбуранага да ўзбуранага.

22 лістапада ў народным календары   Матрона. Кажуць, што з Матроны становіцца зіма. Прыкмячалі: калі на Матрону іней на дрэвах увесь дзень - блізка маразы, з’явіўся туман - блізка адліга.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Горках у 1998 годзе  - амаль 24 з паловай градусы марозу, а самы цёплы дзень у 1951 - у Брэсце тэрмометры паказалі больш за 14 градусаў цяпла.