21 июня 2021

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.

22 чэрвеня ў народным календары Кірыла. Іншая назва - Кірылаў дзень. 22 і 23 чэрвеня ў Беларусі самыя доўгія светлавыя дні і самая кароткая ноч. У гэты дзень прыкмячалі: з раніцы распусцілася макрыца і засталася раскрытай на цэлы дзень - надвор'е будзе добрае.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая нізкая начная тэмпература паветра была ў Васілевічах у 1910 годзе - 0,5 градуса цяпла, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Высокім у 2000 годзе - плюс 33 градусы.