22 июня 2019

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон слабаўзбураны. Некалькі народных прыкмет: на лісце вярбы з'яўляюцца кропелькі ліпкага соку - да хуткай непагадзі. Калі ў навальніцу перад сінімі хмарамі бегалі белыя - чакай граду.

Крыху цікавай інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Гродне ў 1983 годзе - 1 з паловай градус цяпла, а самы цёплы дзень у 1964 - у Беразіно тэрмометры паказалі звыш 35 градусаў цяпла.