Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон ад спакойнага да слабаўзбуранага.
21 красавіка ў народным календары Радзівонаў дзень. Існавала на гэты дзень старадаўняя прыкмета, нібы сонейка з месяцам сустракаюцца пасля доўгага зімовага расстання. А сустрэча гэта можа быць добрай ці не вельмі. Калі сустрэча добрая, сонейка застанецца ясным, а ўвесь дзень светлым - лета чакаецца добрым. Калі ж пасля сустрэчы дзень будзе пахмурным, з туманамі - чакай лета халоднае і дажджлівае.
Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі «Акцябр» у 2017 годзе - амаль 7 градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 1950-м - у Жыткавічах тэрмометры паказалі больш за 28 градусаў цяпла.













