"Пра надвор’е" - 21 чэрвеня ў народным календары Тодар

20 июня 2023

Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца.

Геамагнітны фон слабаўзбураны.

21 чэрвеня ў народным календары Тодар, у некаторых мясцінах Хвёдар, Фёдар Летні ці Фёдараў дзень. Прыкмячалі, калі на Тодара раса - лета сухое і ўраджайнае, навальніца на Хвёдара - падвядзе надвор’е ў час жніва.

Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была на станцыі Палескай у 1981 годзе - плюс 2 градусы, а самы цёплы дзень у 2002-м - у Лельчыцах тэрмометры паказалі амаль 35 градусаў вышэй за нуль.