21 Сакавіка 2020
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон  слабаўзбураны. 22 сакавіка ў народным календары прысвятак Саракі. Казалі: "На Саракі дрэвы адпушчаюцца". У гэты дзень пільна сачылі за надвор’ем, бо лічылася, што можна дакладна прадказаць яго на будучыню: Саракі цёплыя - сорак дзён будзе цёпла. Халодныя Саракі - чакай сорак халодных ранішнікаў. Калі такія ранішнікі будуць працягвацца пастаянна, лета будзе цёплае. Крыху інфармацыі з гісторыі метэаназіранняў: самая халодная ноч была ў Полацку ў 1963 годзе - больш за 28 з паловай градусаў марозу, а самы цёплы дзень у 2014 - у Брагіне тэрмометры паказалі 22 градусы цяпла.